Home

Кім

  • Jul. 22nd, 2008 at 4:14 PM
клайпеда
Павіншуй Андрэя Кіма са сьвятам 27 ліпеня!

18 гадоў таму, 27 ліпеня 1990 г., была прынятая Дэклярацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.
Гэта другая па значнасці дата ў сучаснай гісторыі Беларусі пасля 25 сакавіка 1918 г., калі была абвешчана незалежнасьць Беларускай Народнай Рсэпублікі.
Прайшло 18 год. Вырасла цэлае пакаленне беларусаў. Аднагодкаў незалежнай дзяржавы. 18 год таму і падумаць ніхто не мог, што гэтае свята ім давядзецца спраўляць у напаўпадпольных умовах, пад пагрозай 342 крымінальнага артыкулу. І тым не менш, гэта яшчэ не довад, каб не святкаваць.

Я прапаную напісаць сьвяточныя лісты палітвязьню Андрэю Кіму!

Он сам сам ещё недавно устраивал акции поддержки политзаключённых, посылая им рождественские открытки, и вот теперь тёплые слова "с воли" очень нужны ему самому...

За кратамі цяжка адчуць галоўнае, што павінна быць у чалавека, асабліва у светлыя калядныя дні, — надзею. Але менавіта там, у вязніцах і калоніях, надзея надзвычайна патрэбна. Каб выжыць, каб адчуць сябе чалавекам. – пісаў Андрэй Кім.

Гэта так лёгка — падпісаць паштоуку!
Гэта так шмат — падарыць надзею!
Усяго толькі некалькі цёплых словаў.
Напішы іх з намі!
213807, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, ИК-2, Андрэю Кіму
via [info]111290

Jul. 20th, 2008

  • 10:57 PM
клайпеда
усіх "палітычных" па справе выпусцілі.
усім жадаю добрага здароўя.
і найхутчэйшага вяртання сістэмных блокаў кампутараў, асабліва антону [info]coipish- каб ён мог радаваць нас сваімі дзіўнымі пастамі :=)

Tags:

цікава.

  • Jul. 17th, 2008 at 2:19 PM
клайпеда
МОЖА І ДУПАЛІЗАЎ ТРОЛЯЎ МЕНШ СТАНЕ!

2008-07-16 06:57 pm UTC (спасылка)
Пришли уже 4-го в 9-30 утра. Настойчиво звонили в двери, девушка решила открыть. 2 чела 30 лет в гражданке с ксивами. Вышел в коридор поговорить с ними, девушка закрылась дома. Работники управления по борьбе с оргпреступностью и коррупцией. За полчаса так и не уломал пройти ко мне и задать вопросы дома. Пообещал поехать с ними, пошёл одеваться, закрыл двери, вызвал милицию. Мол, люди какие-то пришли с ксивами, хотят отвезти куда-то. Приехал наряд с автоматами. Ксивы замелькали, все остались живы. Поехал в упpавление (на революционную ул.)

dalej Read more... )

Jul. 17th, 2008

  • 1:26 PM
клайпеда
сайт хартыі не працуе.

акцыя ў вільні

  • Jul. 17th, 2008 at 10:18 AM
клайпеда
У Вільні адбылася акцыя ў падтрымку затрыманых па справе аб выбуху актывістаў апазіцыі



Сёння ў Вільні адбылася акцыя салідарнасці з затрыманымі актывістамі апазіцыі па справе аб выбуху 4-га ліпеня ў Менску.

Ля амбасады Беларусі маладыя людзі, сярод якіх былі актывісты БУНТ'у, МФ і студэнцкага аб'яднання ЕГУ "Студальянс", зладзілі перфоманс. Маладзёны, пераапранутыя ў супрацоўнікаў КДБ, "затрымалівалі" і "абшуквалі" студэнтаў, які трымалі дома пустыя пачкі ад соку, падручнікі па хіміі, гайкі і балты. Гэтай акцыяй удзельнікі хацелі паказаць усю абсурднасць так званага расследавання справы аб выбуху, калі ўлады, замест таго, каб шукаць сапраўдных злачынцаў, кідаюць у турмы не толькі палітычных апанентаў, але і звычайных людзей, якія п'юць дома сок.

далей -- Read more... )

Алесь Краўчэня

  • Jul. 15th, 2008 at 11:46 AM
клайпеда
Актывіста з Баранавіч выключылі з універсітэта



Актывіста БУНТ'у з Баранавіч Алеся Краўчэню прызываюць у войска. Тыдзень таму быў падпісаны загад аб яго адлічэнні з 4 курса інжынернага факультэта Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэту. Па стандартнай для актывістаў прычыне - "акадэмічная непаспяховасць", Краўчэню не дапусцілі да здачы летняй сесіі.

Рэальнай жа падставай для адлічэння была актыўная апазіцыйная дзейнасць. Напрыклад, 25 сакавіка 2008 года, на Дзень Волі, Алесь быў арыштаваны ў Баранавічах за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці. Тады ў чаканні суда ён знаходзіўся ў ІВС і атрымаў адміністратыўны штраф у 350 тысяч рублёў.

Інтэрв'ю для мясцовай газеты “Intex-Press” (http://intex-press.com/ru/705/10/334/), якое ўтрымлівала крытыку ў бок дзейнасці БРСМ у Баранавічах, таксама не паспрыяла станоўчаму вобразу ідэалагічна выверанага студэнта.

Асобай адлічанага студэнта адразу зацікавіўся ваенны камісарыят. 11 ліпеня на хатні адрас Краўчэні прыйшоў прадстаўнік ваенкамата і пад роспіс уручыў позву на 15 ліпеня 2008 на медычную камісію. Алесь запаўняў анкету па-беларуску. У анкеце для бацькоў у пункце "Ці будзе даваць ваш сын прысягу?" Алесева маці напісала, што Радзіме - так, а Лукашэнку - не. Справа Жалезнічэнкі жыве...

салідарнасць

  • Jul. 14th, 2008 at 3:18 PM
клайпеда


не забываем, сёння ў 18:00 на кастрычніцкай плошчы адбудзецца акцыя салідарнасці з нашымі затрыманымі паплечнікамі.
клайпеда
Па справе выбуху затрыманы актывіст БУНТ'у Антон Койпіш



Сёння ў Менску быў затрыманы бунтавец Антон Койпіш. Пасля ператрусу ў кватэры Койпіша завезлі ў следчы камітэт МУС. Як паведамілі міліцыянты, ён затрыманы як падазраваемы па крымінальнай справе, распачатай у сувязі з выбухам 4-га ліпеня.

Таксама гэтымі днямі былі праведзеныя шматлікія вобшукі і выкліканні на "размовы" ў іншых актывістаў БУНТ'у і іншых моладзевых арганізацый. Канфіскаваная агітацыйная прадукцыя і некаторыя асабістыя рэчы.

UPD: Пасля вобшуку затрыманы таксама актывіст "Еўрапейскай Беларусі" Павел Кур'яновіч. Зараз ён знаходзіцца на допыце ў КДБ.

заканамернасці

  • Jul. 8th, 2008 at 1:02 PM
клайпеда
Улады афіцыйна высоўваюць версію прыналежнасці апазіцыі да выбуху

Сенатар Мікалай Чаргінец лічыць, што здзейсніць “злоснае хуліганства” на Дзень незалежнасці мог альбо псіхічна хворы чалавек у пошуках славы, альбо радыкалы з УНА-УНСО.

Мікалай Чаргінец: “Я нават дапускаю, што гэта не наша апазіцыя. Гэта, хутчэй за ўсё, прыезджыя, накшталт “УНО”. Якія нашых навучалі, а нашы вельмі старанна вучыліся, як гэта рабіць”.

Тое, што “афіцыйная”, як яе называе Лідзія Ярмошына, апазіцыя не мае ніякага дачынення, старшыня Цэнтрвыбаркаму ўпэўнена. На яе думку выбуховае прыстасаванне моглі зрабіць і прынесці на свята ўдзельнікі нейкай незарэгістраванай радыкальнай моладзевай групоўкі. Але і дэмакраты, кажа, вінаватыя ў тым, што не адмаўляюцца сябраваць з гэтымі радыкаламі супраць агульнага ворага – афіцыйнай улады.

Лідзія Ярмошына: “Наша апазіцыя вельмі самавітая. Іх цяжка ўявіць з нейкай “нашпігаванай” бутэлькай. Гэта немагчыма. Але яны заўсёды апякуюцца і кажуць, што гэта іх маладыя арляняты, усялякія такія незразумелыя арганізацыі, якія часцяком арганізуюць правакацыі на мітынгах, менавіта яны ставяць намётавыя гарадкі ў цэнтры горада. І вось менавіта такім асобам патурае афіцыйная апазіцыя”.

Старшыня Цэнтрвыбаркаму лічыць, што псіхічна хворы чалавек не мог арганізаваць такі тэракт. І не выключае, што “вушы” яго растуць з-за мяжы. Лідзія Ярмошына: “Мяркую, што людзі, якія дзейнічалі, гэта радыкалісты. Але не выключана, што задумвалі гэтыя дзеянні зусім іншыя мазгі – больш хітрыя і жорсткія. Якія выкарысталі гэтых радыкалістаў у якасці грубай фізічнай сілы з адсутнасцю інтэлекту, міласэрднасці ды іншых чалавечых якасцяў”.(с) http://www.euroradio.fm/by/538/reports/20801/

*****

да, хто не ведае - у дадзены момант ідзе ператрус дома ў Ніны Шыдлоўскай. тым часам на днях у некалькіх рэгіянаў ужо выяснялі падрабязнасці іх часаправаджэння ў ноч на 4-га ліпеня.

апытанне

  • Jul. 8th, 2008 at 1:55 AM
клайпеда
а яшчэ на плыні такой цікавасці да манаграфіі спадара Ролідэра хачу высунуць уласную гіпотэзу:

ананізм прыводзіць не толькі да аваласення далоней, але і да апазіцыі!

для яе падцвярджэння ці абвяржэння, а таксама для ўдакладнення колькасці дрочараў у кожным суб'екце палітычнага поля Беларусі (з улікам маёй нерэпрэзентатыўнай выбаркі) прапаную прайсці наступнае апытанне. кожны пункт адпавядае вашай палітычнай арыентацыі ў дадзены момант гістарычнага развіцця. раскадаванне лёгка зрабіць самастойна :)) каму не - раскажу персанальна ;)

Poll #1219471 АНАНІЗМ І МЫ
Open to: All, detailed results viewable to: All

Ці я ....ммммм..мм?

View Answers

ужо не...(blush)
2 (6.5%)

рэлігія забараняе. але я так. :,(
2 (6.5%)

рэлігія дазваляе. але я рэдка. 8)
0 (0.0%)

я - ТАК! (bandit)
13 (41.9%)

гэтае апытанне дрочыць.
14 (45.2%)

Tags:

+1

  • Jul. 8th, 2008 at 1:19 AM
клайпеда
ого. я ў топе-яндэкса пакуль на 11 пазіцыі (UPD на 7:50 - ужо 4-я пазіцыя) з пастом пра ананізм (http://zmagarka.livejournal.com/420117.html)! ента нешта значыць, рабяты!
ЗНАК.

2 месяцы без каханага :))

Tags:

клайпеда
КГБ Білорусі просить СБУ розібратись з українцями, що готують «боєвиків-терористів»

...Цитата: «Но самое печальное, по мнению источника, заключается в том, что сегодня ни КГБ, ни остальные правоохранительные органы не имеют понятия, в каком направлении начинать расследование этого дела. В качестве примера прозвучали отдельные меры, предпринимаемые КГБ. Так сотрудники ведомства обзванивают всех выпускников технических вузов страны, которые хоть как-то сталкивались во время обучения с взрывным делом. Также, по некой непонятной причине КГБ намерено обратиться к украинским коллегам с просьбой о предоставлении максимальной информации о расположенных в Западной Украине лагерях по подготовке «боевиков». http://www.afn.by/news/view.asp?newsid=101114

І що Ви думає зробить СБУ? Правильно! Допоможе білоруським братам по розуму та духу. В 2006 році представники місцевого регіонального управління безцеремонно, шантажуючи місцевих телевізійників переписували відеоматеріали відзняті на наших таборуваннях аргументуючи це проханням білоруських колег. А також пробували провести "вибиття" інформації улюбленим способом в безпосередніх учасників, котрі правда виявилися стійкими бійцями. І це в постпомаранчевий період...

Безумовно наші білоруські побратими бували на багатьох таборуваннях Національного Альянсу, а деякі ми спеціально організовували для їхньої революційної підготовки, але я не здивуюсь якщо завтра замовниками вибухів у Мінську визнають організаторів подібних таборувань та наших білоруських побратимів з Молодого Фронту, БУНТу…

Шиза ублюдкового голови колгоспу зі своєю шайкою не знає меж! (c) [info]guzj , кіраўнік моладзевай украінскай арганізацыі "Нацыянальны Альянс".

да, мы такія.

  • Jul. 7th, 2008 at 8:47 PM
клайпеда
вось што пішуць на нашым модным ЕГУшным сайце-абалонцы (Мудле) для студэнцкага навучання разнастайным прадметам у дыстанцыйным рэжыме, які ёсць таксама рэжым он-лайн. выкладчык па 3D-графіцы адпісвае студэнтам:

"Тема: с 7 по 17 июля папы дома не будет

С 7 по 17 июля ваш преподаватель будет отсутствовать в мудле по причине обучения в летней диверсионной школе. Поэтому все ваши задания, вопросы и т.п. сообщения будут рассмотрены и на них даны ответы только после 17 июля. Не забывайте, что 26 июля закрывается доступ к нашему кладезу знаний. Поэтому не щелкайте клювами и ускорьтесь. ". via [info]saphonja

вось ента я разумею - еўрапейская адукацыя, а не лапу на сесіі сасаць.

Jul. 7th, 2008

  • 4:22 PM
клайпеда
real story

На онкологическом приеме. Контроль через год после лечения. У бабки (78 лет)все нормально, данных за рецидив нет. Заводит речь о гормональной терапии, я не в курсе вопроса, да и времени на ботловню нет, о чем ей и сообщаю. Бабка: "Ну ладно, ничего. Я посмотрю в Гугле".

Tags:

ментаўскія ўроды

  • Jul. 7th, 2008 at 3:46 PM
клайпеда
За налепкі «Байкот» актывістку апазыцыі катавалі ў міліцыі

Барысаўская актывістка сацыял-дэмакратычнай партыі Алеся Ясюк заявіла “Радыё Свабода” пра катаваньні з боку менскай міліцыі. Алеся Ясюк распавяла, што ўчора яе затрымалі на вуліцы Багдановіча ў Менску. Супрацоўнікі міліцыі Цэнтральнага РУУС знайшлі ў яе сумцы некалькі налепак з надпісам “Байкот”.

Яе завезьлі ў міліцыю Цэнтральнага раёну, у пакой да яе прыйшлі 2 чалавекі ў цывільным зь відэакамэрай. Адзін мужчына сарваў зь яе валасоў гумку, зьняў акуляры і кінуў іх на падлогу, другі парваў чахол на мабільным тэлефоне і разадраў правую далонь да крыві. Усім працэсам, паводле Алесі Ясюк, кіраваў маёр Анатоль Шытыка.

далей - Read more... )

ананізм

  • Jul. 7th, 2008 at 3:02 PM
клайпеда


Главы из монографии:
В ЧЕМ СУЩНОСТЬ ОНАНИЗМА?


ни война, ни оспа, ни чума, ни другие бедствия не могут дать человечеству столь несчастных последствий, как онанизм, который является уничтожающим фактом для человечества. Эпидемичность же подобного явления - для человечества угрожающа...

Read more... )

Tags:

дактары-юрысты

  • Jul. 7th, 2008 at 1:31 PM
клайпеда
хахаа. гэта пра нас.

Tags:

клайпеда
Хутка выбары, і шэдэўры БТ вылятаюць з хуткасцю ракеты. У новай "Панараме" сюжэт пра апазіцыйную моладзь, якая "косіць" ад войска. Сасім, Вячорка, Каліта, Корбан ды іншыя - прычыну адкосу кожнага раскладваюць па паліцах. У сітуацыі "алкаголіка Корбана" БТшнікі, насуперак заканадаўству РБ, здымаюць яго асабістую медыцынскую справу. Іншага ад іх чакаць не прыходзілася, а вось Алег з лёгкасцю мог бы падаць у суд і выйграць справу. Выйграць - у любой цывілізаванай краіне...

Самае дзіўнае, што ў прыклад усім паставілі апазіцыянера з Гомеля Жалезнячэнку, які ўжо каторы месяц топча боты. Спачатку Зміцер выступае супраць саюзу з Расеяй, а затым карцінка Жалезнічэнкі ўжо з войска: “А вот тот же самый Дмитрий, только спустя 5 месяцев в армии. Вполне вменяемый человек. Служит исправно. Исполнительный. Тепло отзывается об армии. Особенным себя не считает. И главное, понимает,что Конституцию надо исполнять и служба в армии - это обязанность. По отзывам сослуживцев по исполнению беларуских песен ему нет равных». Ды і сам Зміцер у камеру выказвае думку, што касіць не трэба...

«К сожалению, подобных примеров в рядах протестной молодёжи немного… Активисты бегают от военкомов как дети. Отсиживаются от призывов в Вильнюсе и в Варшаве». Глядзіце далей відэа!
Read more... )

Latest Month

July 2008
S M T W T F S
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031  

Syndicate

RSS Atom
Powered by LiveJournal.com
Designed by Lilia Ahner