Home

Previous Entry | Next Entry

Dec. 4th, 2007

  • 12:17 AM
клайпеда
каштоўнасць - гэта не проста "падабаецца". гэта тое, за што гатовы заплаціць. у гэтым праблема. не хочуць плаціць. халяву, сукі, любяць.

Comments

[info]nicolaev wrote:
Dec. 4th, 2007 06:21 am (UTC)
klasna movila! adpijaru
[info]zmagarka wrote:
Dec. 4th, 2007 12:15 pm (UTC)
:)
[info]eskimozz wrote:
Dec. 4th, 2007 07:16 am (UTC)
Усе каштоўнасьці ўжо даўно ў маёй галаве. Каму і за што плаціць?
[info]zmagarka wrote:
Dec. 4th, 2007 12:16 pm (UTC)
можаш аднесці ў РПЦ :=))
[info]eskimozz wrote:
Dec. 4th, 2007 08:22 pm (UTC)
Мяркуеш царква настолькі страціла свой аўтарэтэт, што толькі я магу наставіць іх усіх на шлях, які вядзе да прасвятленьня? Можа быць ты і маеш рацыю...Але неяк не хочацца, няхай самі там разьбіраюцца.
P.S: За што і каму я павінен плаціць, калі ўсё ўжо са мной?
[info]zmagarka wrote:
Dec. 4th, 2007 08:53 pm (UTC)
прыклад:

калі людзі маюць такую каштоўнасць, як Беларусь, калі гэта для іх сапраўды каштоўнасць, то для абароны яе яны плоцяць: сядзеннем на сутках, пабоямі, вучобаю. калі гэта не каштоўнасць, а так-сяк, як гэта зараз модна казаць, "культурніцкая дзейнасць, я не я", то канатацыі ўжо зусім іншыя атрымліваюцца.
[info]eskimozz wrote:
Dec. 4th, 2007 09:17 pm (UTC)
Сама па сабе ніводная рэч не зьяўляецца каштоўнасьцю, ці хаця б трохі лепшай за іншую рэч. Яна можа зьяўляцца каштоўнасьцю толькі для людзей(тым больш такі абстрактны панятак як "краіна"). Для аднаго чалавека несумнеўнай каштоўнасьцю валодае кавалак золата, для другога - краіна, для трэцьцяга - эльфійскі меч выкуты цыклопам тысячу год таму.
Таму я і кажу, што ўсе каштоўнасьці ў "галаве", яны суб'ектыўны.
Некаторыя людзі сапраўды церпяць за свае ідэі і распаўсюд гэтых ідэяў. Але чаму іншыя людзі, для якіх гэтыя ідэі не валодаюць ніякай каштоўнасьцю павінны за іх "плаціць" і цярпець? Яны з радасцю заплацяць за эльфійскі меч віртуальнымі грашыма на віртуальным форуме, але яны не будуць плаціць за чужыя ідэі, яны будуць плаціць за свае.
А ты кажаш - не жадаюць плаціць сцукі! Канешне не жадаюць. Калі хочаш каб твае ідэі сталі іх ідэямі і атрымалі ў вачах людзей(якія цяпер абсалютна справядліва не жадаюць за іх у дадзены момант плаціць) нейкую каштоўнасьць - прапагандуй свае каштоўнасьці, тлумач людзям сваю пазіцыю, пераконвай людзей!
Маё меркаваньне
[info]draft_dodger wrote:
Dec. 4th, 2007 08:02 am (UTC)
Нашыя каштоўнасці належаць нам. Не плаціць за іх трэба, а браць тое што нашае па азначэнні.
[info]zmagarka wrote:
Dec. 4th, 2007 12:15 pm (UTC)
а што такое "нашае"? і дзе яно ляжыць?
[info]draft_dodger wrote:
Dec. 4th, 2007 06:08 pm (UTC)
"Нашыя" у сэньсе для кожнага чалавека свае. Знаходзяцца яны ў галаве. Нашыя(у сэньсе чалавечыя) учынкі абумоўлены наяўнасцю тых ці іншых каштоўнасцей. А вось некаторыя людзі лічаць, што маюць паўнамоцтвы абмяжоўваць права неяк матэрылізаваць ці вонкава праяўляць гэтыя самыя каштоўнасці. А само права знаходзіцца схаваным за рознага кшталту забаронамі, пакараннямі і г.д.